Новости Бреста
Жителя Бреста будут судить за то, что тот прифотошопил мужской половой орган к телу женщины

Яшчэ ў сакавіку 2020 года ў праваахоўныя органы з заявай звярнулася Л., жыхарка Івацэвічаў. Фото из открытых источников (иллюстрация) Сутнасць: неўстаноўлены зламыснік скарыстаўся, ...

iBrest.by
iBrest.by
27 апреля, 21:50

Жителя Бреста будут судить за то, что тот прифотошопил мужской половой орган к телу женщины

21:50
53
Жителя Бреста будут судить за то, что тот прифотошопил мужской половой орган к телу женщины

Яшчэ ў сакавіку 2020 года ў праваахоўныя органы з заявай звярнулася Л., жыхарка Івацэвічаў.

Руки на клавиатуре / Фото из открытых источников (иллюстрация)
Фото из открытых источников (иллюстрация)

Сутнасць: неўстаноўлены зламыснік скарыстаўся, што яе старонка ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» адкрытая, і здзейсніў брудны ўчынак: да фотаздымка Л. з дапамогай фотамантажу гэты неўстаноўлены інтэрнэт-хуліган «прымацаваў»… геніталіі мужчыны. І размясціў дадзены «фотавыраб» на старонку Л.

Супрацоўнікі Івацэвіцкага райаддзела Следчага камітэта накіравалі запыт у Расійскую Федэрацыю адміністратарам сеткі «Вконтакте». І ў хуткім часе мы даведаліся, хто стаіць за нікам Андрэй Рыбкін. Інтэрнэт-хуліган устаноўлены, узбуджана крымінальная справа па арт. 343 Крымінальнага кодэкса Беларусі «Выраб і распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў».

Хто ж гэты чалавек, які дазваляе сабе абражаць іншых? Перад намі паўстаў малады 25-гадовы хлопец з Брэста, крыху спужаны, нялоўкі і нясмелы, як кажуць, мамін сыночак; тлумачыў, што хацеў пажартаваць, не верыў, што яго знойдуць… Цяпер ён сядзе на лаву падсудных.

Шаноўныя грамадзяне! Інтэрнэт - гэта месца, дзе мы ўжо, прабачце, жывём. Зразумейце, што далікатнасць і павагу да іншых карыстальнікаў сусветнай павуціны трэба дэманстраваць гэтых жа, як і да суседзяў, знаёмых, сяброў. Калі ж вы лічыце, што тут можна абражаць, здзекавацца і насміхацца, то не здзіўляйцеся, што некалі да вас завітаюць супрацоўнікі праваахоўных органаў.

Вадзім ЛІШКО, начальнік Івацэвіцкага райаддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь


Источник: Онлайн Брест

Оцените новость

-1

Оценили

Гость №324-1
Нет комментариев. Ваш будет первым!
Загрузка...

Читайте также